«Багач»
27.09.2024У дзяржаўнай установе адукацыi «Дзiцячы сад №3 г. М. Горка» прайшло фальклорнае свята «Багач».
Менавіта з гэтым народным святам пазнаёміліся выхаванцы старшай групы, наведаўшыся ў госці да гаспадынi беларускай хаткi. Гаспадыня растлумачыла дзецям, адкуль пайшла назва свята i пазнаёміла iх з «Багачом» (так у народзе называлі лубок з жытам, якое па жменьцы зносілі жыхары ўсёй вёскі, і ў сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка).
Выхаванцы спявалі вясёлыя песні на роднай мове, расказвалі вершы, гулялі ў народныя гульні і танцавалі.
Традыцыi інсцэніраваць старажытныя святы знаёмяць дзяцей з сімвалічнай беларускай культурай, узбагачаюць іх унутраны свет, пашыраюць веды аб сваіх каранях.